• Авторизация


Не стреляйте ежиков, они ничего вам плохого не сделали 15-12-2007 17:39 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Настроение сейчас - Люблю родную мову

Добры дзень, сябры!
Я ва ўражанні ад роднай мовы, таму на ёй зараз і пішу (прабачце тыя, хто не ведае беларускай мовы, спадзяюся ўсё зразумееце).
Справа ў тым, што ў пятніцу ўвечар выпадкова патрапіла на вечар барт-музыкі (сапраўды гаворачы, сама не ведаю, што гэта значыць). Увогуле, самае галоўнае, што мне спадабалася і гэта мяне ўразіла. Асабліва тое, што гурты, якія выступалі, спявалі песні на беларускай мове. Прычым самі ўдзельнікі гуртоў проста шыкоўна размаўляюць на беларускай мове (як мне сорамна, што я не настолькі добра размаўляю на роднай мове >_< ) Песні, вядома, класныя, асабліва спадабалася песня Сашы (не ведаю, як яго прозвішча). А песенька... Клас... Вельмі смешны тэкст: "Не стреляйте ежиков, они ничего вам плохого не сделали. Шубу из них не сошьешь" і г.д.(адзіная песня, дарэчы, на рускім была) ^_^ Мы гэтаму хлопчыку далі мянушку Вожык ^_^ Дарэчы, як апынулася, яму ўсяго 17 гадоў, мой аднагодак. Чалавек малайчына, вядома, вельмі таленавіты, і тэксты песень у яго арыгінальныя, ды і музыка вельмі добрая. Жадаю яшчэ адзначыць групу "Босае сонца" (дарэчы, бедныя, басанож выступалі! ^_^) У складзе групы дзве дзяўчынкі (адна на аккардзіёне грае, іншая - на скрыпцы) і два хлопца (барабан, гітара і вакал). Таксама вельмі арыгінальныя песні. Асабліва ўразілі песні "Сны" (пра вайну) і "Дажыць да вясны" (вельмі добры тэкст "А мне б дажыць да новае вясны", амаль праслязілась). Запісала на дыктафон пару песень. Слухаю. Падабаецца =)
Выдатны вечар. Час нездарма правяла ^_^
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote
Комментарии (2):
The_Silver 15-12-2007-18:31 удалить
I табе дзень добры:)
Я вельмi рэдка сустракаю дзеннiкi, у якiх можна прачытаць пасты на беларуская мове, хаця яна у нас вельмi мiлагучная i прыгожая. Тэкст сапрауды смешны:))) А дзе гэтае мерапрыемства праходзiла?
У Палацы дзяцей і моладзі ў кафэ "Планета зорак" (яно невялікае).
Сапраўды, а амаль усё ўпэўненыя, што беларусы гавораць на роднай мове (Добра, не будзем лічыць, што ў нас 2 дзяржаўных мовы)
JustHeroin 15-12-2007-23:25 удалить
вааах,а я тока русский и англ знаю..
-Hana- 15-12-2007-23:32 удалить
Ну, я пошло отсюда^__^ Я больше японским^__^ Mata ashita^__^
Машунёк,
у нас же с 95-ого года 2 государчтвенных языка: русский и белорусский
Branch_of_Sakury,
ага, ты у нас специалист по японсому ^_^
А "Mata ashita" - эт что?
The_Silver 16-12-2007-00:17 удалить
Эйприл_Минск, так у нас i есць дзве дзяржайных мовы. Проста зараз прэстыжна ведаць англiйскую мову, а вось беларускай валодае не кожны.
Ад мяне гэтае месца далека знаходзiцца, цяжка туды дабiрацца...
Серебряная_Светулька,
Так. Амаль згодна з табой . І сур'ёзна: у школе беларуская мова раз у тыдзень, у той час як англійская мова - 2. Ну, мы патрыёты =)
Геаграфічныя абмеркаванні. Мне таксама не вельмі зручна дабірацца да Палаца дзяцей і моладзі, прыходзіцца рабіць перасадку, ды яшчэ і ад прыпынку пілаваць і пілаваць >_< А калі не сакрэт, ты ў якім мікрараёне жывеш? (можна і не публічна)
The_Silver 16-12-2007-11:22 удалить
Эйприл_Минск, да у нас i руская мова адзiн раз у тыдзень, i гэта пры тым, што зараз амаль большасць моладзi здаюць тэст наогул па рускай цi беларускай мовах.
Ну тут усе роуна амаль усе не з Мiнска, а жыву я у Кастрычнiцкiм раене:)
-Hana- 20-12-2007-16:14 удалить
Эйприл_Минск, Mata ashita (Мата асита (до, произносится и пишется по-русски так) значит- "До завтра"^__^


Комментарии (2): вверх^

Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Не стреляйте ежиков, они ничего вам плохого не сделали | Эйприл_Минск - Walking on sunshine | Лента друзей Эйприл_Минск / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»