Генадзь Бураўкін
12-01-2016 14:54
к комментариям - к полной версии
- понравилось!
Ты куды мяне клічаш,
паслухай? —
На дварэ ні машын, ні людзей.
Завіруха мяце, завіруха…
Белы снег,
Белы цень,
Белы дзень.
Я іду за табой,
як сляпая,
Патрапляю ў замецены след.
Засыпае нас снег, засыпае.
Белы снег,
Белы след,
Белы свет.
Як паходня,
твой шаль ружавее.
I вакол —
ні вачэй, ні акон.
На зямлі —
я і ты
і завея,
Белы снег,
Белы клён,
Белы сон…
вверх^
к полной версии
понравилось!
в evernote