[479x335]
Стоптаны абцас.
Ты не кахаў, відаць, нікога,
І мне шкада цябе,павер.
Я а кахала, дзякуй Богу,
Кахаю ,нават і цяпер.
Каб не зманіць кахала тройчы.
Каханне крылы мне дало.
Яно выпешчвала радочкі,
Вяночак з зорачак пляло.
Я сэрца слухала заўседы,
А розум спаў у гэты час.
Неверагодныя прыгоды
Шукаў мой стоптаны абцас.
Ды ўсе блішчалі мае вочы-
Было, ад шчасця і ад слез.
І я падзякаваці хачу
За свята гэтакае лёс.