Будзьма ведаць свой род,
Беларускі народ - шалены народ!
Першы прафесійна зроблены анімацыйны фільм, прысвечаны гісторыі Беларусі ад яе пачатку да нашых дзён. Мультфільм з'яўляецца цэнтральнай, але далёка не фінальнай падзеяй сумеснага праекту "БудзьмаTUT" культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!" і парталу TUT.BY. Праект мае на мэце зацікавіць беларускай гісторыяй і культурай шырокае кола людзей. Стваральнікі праекта перакананыя, што менавіта гэтыя каштоўнасці сёння могуць аб'яднаць такіх розных беларусаў.
Будзьма беларусамі!
стваралi: Лявон Вольскі, Аляксандр Памiдороff, Юлiя Рудзiцкая, Юлiя Ляшкевiч
Увесь праект тут: -Будзьма!!!-
Ад сябе хачу дадаць - гэта самае цудоўнае відэа, якое я калі небудзь бачыла.Прымушае задумацца і пачаць аналізаваць сваю будучыню, якая толькі ў нашых руках. Любіце сваю мову, любіце свой горад, любіце сваю Беларусь, памятайце, што ніхто ніколі не мог нас зламаць, мы заўсёды заставаліся моцнымі, ўстойлівымі і ў той жа час добразычлівымі людзьмі! Будзьма беларусамі!
Лепшыя кадры (клікніце на выяву, каб паглядзець у поўным памеры)
Калі вам спадабалася песня, можаце яе спампаваць у MP3 тут (~15Мб): Будзьма беларусамі!.mp3