ОЙ! что нашла...
25-09-2007 22:16
к комментариям - к полной версии
- понравилось!
«Боцікі (на белорусском яз.)»
На балоце чорцікі бегалі, скакалі
І ў балоце боцікі разам пагублялі.
Капаюць на купінку слёзкі мо з гадзіну:
"Ну, за што мы купім іх зноў у магазіне?"
Чорцікі, чорцікі пагублялі боцікі,
Чорненькія боцікі, як і самі чорцікі,
Чорцікі, чорцікі пагублялі боцікі,
Эх, чорцікі!
На балоце холадна, ох, памерзнуць ножкі,
А ляжаць не хочацца хворымі ў ложках.
Хочацца за ветрыкам бегаць па балоце
І гуляць да вечара ў хованкі ў чароце.
Чорцікі, чорцікі пагублялі боцікі,
Чорненькія боцікі, як і самі чорцікі,
Чорцікі, чорцікі пагублялі боцікі,
Эх, чорцікі!
Ды сказаў харошанькі, добранькі камарык:
Дам я, дам я грошыкаў залатых вам пару.
Купіце вы боцікі, будзеце гуляцца,
Толькі ў балоце іх болей не губляйце.
Чорцікі, чорцікі пагублялі боцікі,
Чорненькія боцікі, як і самі чорцікі,
Чорцікі, чорцікі пагублялі боцікі,
Эх, чорцікі!
Чорцікі, чорцікі пагублялі боцікі,
Чорненькія боцікі, як і самі чорцікі,
Чорцікі, чорцікі пагублялі боцікі,
Эх, чорцікі!
«Кацілася чорна галка»
Кацілася чорна галка
Па бару, па бару,
А за ёю ясны сокал
Паблізу, паблізу.
Пастой, чорна галка,
Ты мая, ты мая.
Яна яму шчабятала:
Не твая, не твая!
Я - убога сірацінка,
А ты пан, а ты пан,
Пашукай сабе дзяўчынку,
Як ты сам, як ты сам.
Пастой, чорна галка,
Ты мая, ты мая.
Яна яму шчабятала:
Не твая, не твая!
Абляцеў я ўсе, усе апушкі,
Яшчэ й лес, яшчэ й лес.
Не знайшоў нідзе такое птушкі,
Як ты ёсць, як ты ёсць.
Пастой, чорна галка,
Ты мая, ты мая.
Яна яму шчабятала:
Не твая, не твая!
«Ляціце мае крылы»
Я папрашу у буслоў
Дайце мне крылы свае,
Я палячу па над роднай зямлёй
З верху убачу яе
Вопраткі летніх палёў
Сны і жыццё гарадоў,
Стужкі дарог, матчын парог
Росквіт вішнёвых садоў.
Ляціце, ляціце,
Ляціце мае крылы,
Хачу убачыць з верху
Зямлі сваёй красу.
Ляціце, ляціце,
Усё мне пакажыце,
Вярнуўшыся да дому
Аб гэтым раскажу,
Вярнуўшыся да дому
Аб гэтым раскажу.
Белыя крылы мае
Ў далеч нясіце мяне,
А пада мной край любы мой
Неба краіны маёй.
Ўсе прывітанні мае
Я дасылаю з нябёс,
Там дзеці там ўсе сяброўкі мае
Там беларускі мой лёс.
Ляціце, ляціце,
Ляціце мае крылы,
Хачу убачыць з верху
Зямлі сваёй красу.
Ляціце, ляціце,
Усё мне пакажыце,
Вярнуўшыся да дому
Аб гэтым раскажу,
Вярнуўшыся да дому
Аб гэтым раскажу.
Там дзеці там ўсе сяброўкі мае
Там беларускі мой лёс.
Ляціце, ляціце,
Ляціце мае крылы,
Хачу убачыць з верху
Зямлі сваёй красу.
Ляціце, ляціце,
Усё мне пакажыце,
Вярнуўшыся да дому
Аб гэтым раскажу.
Ляціце, ляціце, е -е -э
На -на -на -на -на -на,
Ляціце, ляціце,
Усё мне пакажыце,
Вярнуўшыся да дому
Аб гэтым раскажу,
Вярнуўшыся да дому
Аб гэтым раскажу,
Вярнуўшыся да дому
Аб гэтым раскажу.
вверх^
к полной версии
понравилось!
в evernote