В колонках играет - БиомортоглотЯ нарадзiуся у постiндустыяльным свеце. У час калi ужо у мiнулым засталiся грандыезныя праэкты савецкага перыяду. Зараз у свеце пануе зусiм iншая пластыка. Пластмасавая пластыка. Зараз ржавеюць закiнутыя заводы, толькi яны нагадваюць пра мiнулае. Яны помнiк ужо загiнуушай цывiлiзацыi. Як любiць iржавыя балты, ды трубы? Як можна iмi захапляцца? Неведаю як адказаць на гэта пытанне, алеж можна, у гэтым я упэунены. Мае знаемства з iндустыяльнай пластыкай адбылося шчэ калi я вучыуся на першым курсе глебаускага вучылiшча. Зiма, некалькi дзен да новага году. Мы вырашылi выбрацца на прагулку - паглядзець што там, каля ТЭЦ-4, творыцца. Глыбокi, не дацягнуушы да кален сатыметрау пятнаццаць, снег. Тэмпература плюсавая. Ад хуткага тэмпу руху пад адзеннем усе пацее. Спачатку вакол толькi белае поле з якога дзе-нiдзе тырчаць чорныя графiчныя кусты. Часам лед трышчыць пад нагамi. А у перадзе высiцца наша мэта - вялiзарныя трубы ТЭЦ-4. Яны такiя вялiкiя, што здаюцца блiзкiмi, але iдзем ужо гадзiну а памер iх не змянiуся. Цяжка iсцi. Мiма нас паволна праплывае будынак, якi нагадвае антычны грэчаскi храм, толькi не з круглымi мармуровымi калоннамi, а з чатырохграннымi бетоннымi. Пабудова закiнута, алеж да яе не дабрацца - вакол плот з калючым дротам.ТЭЦ наблiжаецца. Кусты перайшлi у невялiчкi лес з трох-чатырох гадовых асiнак ды вольх.
Стаiць нейкая будка. На ей напiсана белай фарбай: “Купание в водах шламоотвалов запрещено”. Вось i яны - шламаатвалы, нiколi не замярзаючыя, з нябесна-блакiтнай вадой, прамавугольнай формы, азеры. Мы празвалi iх “Блакiтнай лагунай”. Менавiта сюды злiваюць адпрацаваную ваду з градзiрань ТЭЦ. Каля iх берагоу ляжыць нейкая масса, якая нагадвае крэм. Кiнеш у яе камень - адчуеш адпаведны шлепаючы гук, а на рыжыватай паверхнi застанецца варонка цiкавай формы, па якой можна прасачыць траекторыю палету кропель.
Цяжка дыхаецца. Паветра пранiзана сладкавата-прытарным пахам, якi, здаецца, калi удыхнуць поуныя грудзi, застанецца там на зауседы, асядзе недзе у легкiх ды будзе там ляжаць, цягнуць да зямлi. Старая чыгуначная дарога. Iдзем па ей, спрабуючы вырабатаць сiстэму крокау, каб не сыходзiць з драуляных шпалау. Атрымлiваецца камбiнацыя з двух крокау: аднаго маленькага, праз адну шпалу, i аднаго вялiкага - праз дзве. Ад такога скачковага тэмпу хутка стамляемся. Вось i ТЭЦ, наша мэта. Нажаль, стаiць высокi плот, побач яго па перыметру iдуць трубы з гарачым парам. Вырашылi iсцi вакол усей забудовы. Цямнее. Дзень кароткi, ды ранiшнi туман, непаспеушы растварыцца, зноу пачау гусцець. З аднаго боку плот, з другога - дрэвы на краю сцяжыны а за iмi белае нештачка. Цiшыня, чуваць толькi хруст снегу пад нагамi.
Стала зусiм цемна i не адзiн агенчык не пазначау дарогi. У сумцы ляжыць толькi бутэлька напаузмерзлай мiнералкi ды кавалак батону. Стала холадна. Замотаны вакол твару шалiк ад подыху пакрываецца iзмараззю, як i змакрэлыя валасы.
Тут дзiва - нахiлены троху у бок лiхтар свецiць тусклым светам. Поле, снег i лiхтар, высвечвае вакол сабе, жаутаватае у блакiтным асяроддзi, кола.Адкуль ен тут? Адчуваю сабе удзельнiкам фiльма Таркоускага “Сталкер”. Нi то самiм Сталкерам, не то яго спутнiкам, расчараваным у жыццi, у пошуках чароунай комнаты. Зноу цемна, з гэтай цемры выплываюць металiчныя каркасы, нiбыта прывiд. Нагадваюць шкiлет нейкай фантастычнай жывелы, сапрауднага гiганта. Яшчэ некалькi крокау - у перадзе вялiзарны ангар. Пусты. Падаеш голас, цiхi i не упэунены - рэха ператварае яго у крык. Хочыцца сесцi ды размауляць з рэхам. Скончылася, выйшлi. Быу яшчэ цемны лес, з палоскай больш светлага неба над галавой, быу вялiзарны копаны каньен, куды з усяго гораду звозяць снег. Была кальцавая дарога, усе ужо было. А зараз мы у цеплым аутобусе, стомленыя ды размораныя. Адчуваннi як у кавалка размарожанага мяса. Мокрыя ногi ды задавальненне.
[700x525]