и еще
07-07-2007 17:19
к комментариям - к полной версии
- понравилось!
bodywork
прыходзіць апошняя серада перад вялікаднем
ісус з апосталамі адстойвае службу ў адным з
праваслаўных храмаў
пасьля разыходзяцца дамовіўшыся сустрэцца заўтра
ісус знаходзіць аліўкавы гай і пачынае маліцца
прыходзіць ноч зямля астывае
аліўкавае лісьце як зялёныя згусткі паветра вісьне над
галавою
ходзішчы пусьцеюць зьяўляецца апостал пётра
кладзецца на траву й загарнуўшыся ў коўдру спрабуе
заснуць
прыходзяць зоркі вецер паступова сьціхае
пётра ня можа заснуць і глядзіць у неба
начныя жывёлы палююць на нябачную здабычу
пётра засынаючы слухае голас настаўніка
зранку прыходзяць садоўнікі
павольна ідучы абменьваюцца навінамі
знаходзяць ісуса той палохаецца й жахаецца
што гэтая чара яго прамінула
вверх^
к полной версии
понравилось!
в evernote