Заўтра ўгодкі Чарнобыля. Як жа мы хутка забыліся... А яно жа заўсёды вакол нас- певетра, ежа, хваробы. А можа мы ніколі нават гэта по сапраўднаму не асэнсавалі.
Я лічу, гэта самае страшэннае што магло здарыцца. Пасля яго, я нават не ведаю, ці ёсць у беларуса( ці ліцвінаў, ці крывічоў) хоць нейкі шанец. Гэта і мой боль. І толькі адно пытанне: “ЗА ШТО?!”.
!!!!!!!!!!Яшчэ учора маці казала пра Ігналінцкую станцыю(Літва-10 км ад Беларусі), але ў гэта здавалася проста неергодным. Нейкім вар’яцтвам. А сёння ў ліцэі сказалі, што дзіцячы сады не выпускаюць дзетак гуляць і нам не трэба часта бываць на вуліцы.!!!!!!!!!!!!!!Я сёння сябе дрэнна адчуваю. Калі ласка! Скажыце, што гэта толькі ў мяне!
Жах... За што?!! Са “святам” Беларусь. Напэўна ты заўтра будзеш слухаць прыгожыя прамовы аб тым як тут добра і як усіх павылечвалі....
Калі хто ведае пра Ігналінцкую- напішыце!
[538x358]