• Авторизация


Ўсё так, як трэба 26-09-2006 15:55 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Сёння я вырашыў навітацца да свайго адзінага сябра. Я не надта часта наведваю яго, ён вельмі заняты чалавек. Трэба адзначыць, што ён, займаючыся сваімі справамі, паглыбляецца ў іх так, што наогул не бачыць і не чуе мяне. Тады я вымушаны пакідаць яго дый ісці дадому; але нейкім цудам, я прыходжу да яго заўсёды ў той час, калі ён свабодны і гатовы да гутаркі са мною.

Так было і на гэты раз. Яго кватэра сустрэла мяне па-звычайнаму цішынёю, але, як я зразумеў трохі пазней, цішыня была і ў яго ў душы замест няспыннага жадання спазнаць ці растлумачыць што-небудзь.
У пакоі яго ўсё нібы застыла, толькі гадзіннік марудна варушыў стрэлку. Ён ляжаў на сваім непрыбраным ложку і глядзеў у сцену.
-Але, глядзець у сцену - найменш самаўлюбёнае дзеянне! - распачаў ён гутарку.
Самаўлюбёнае... самаўлюбёны... Так, ён самаўлюбёны. Ён і сам гэта ведае. І за гэта часам гатовы лупцаваць сябе, плакаць і крычаць.
-Увесь свет працяты самаўлюбёнасцю! Як я яго ненавіджу! Каб што-небудзь атрымаць ты павінны быць самаўлюбёным. Каб цябе прымалі, трэба быць самаўлюбёным. Чаму так? Чаму так брыдка і маркотна???
Шчыра кажучы, я не ведаў адказу на гэтае пытанне. Таму сядзеў моўчкі, ад чаго майму сябру становілася ўсё сумней і ён усё больш зарываўся ў сябе, самаўлюбёнага звычайна, але зараз цалкам гатовага да барацьбы з гэтай хваробай.
-Сапраўды, такі маркотны свет, такое маркотнае жыцце... Зараз я трымаю гэтага паразіта ў руках. А назаўтра забуду пра яго! Забуду і пайду круціць кола самаўлюбёнага свету, які на самае справе ненавіджу! І ўсё адно і тое. І няма выйсця з гэтай смеццявай ямы, адное толькі, што можна, - гэта гніць тут. Чаму я не магу лятаць, як ты? Знаходзіцца ці ісці туды, куды жадаю, быць тым, кім жадаю быць.. Мець тое, што жадаю мець. Быць свабодным! Як гэта у цябе атрымоўваецца?!
Я не ведаў адказу і на гэтае пытанне. Як і не ведаў, чым я магу дапамагчы свайму сябру.
-Не жадаю больш гніць, не жадаю быць жыхаром гэтага царства самаўлюбёнасці! Ты сапраўды мне дапаможаш? Праўда?!
Гэта не было пытаннем, мы разумелі адзін аднаго занадта добра. Не чакаючы нараджэння аніякіх сумненняў, ён пайшоў у калідор, узяў шалік і, абвязаўшы ім шыю, завязаў на вузел.
-Мне няма за што зачапіцца... Калі ласка, падтрымай мяне!
Я ўзяў шалік і ўзняўся ўверх. Ён не варушыўся, і я не глядзеў на яго, каб было лягчэй падтрымаць свайго сябра. Я думаў про тое, як мы правозділі разам час, як ён шмат чаго расказваў мне. І расказваў тое, што было сапраўды, не тое, што я - я заўсёды выдумляў...
І раптам я ўспомніў, што ён - мой адзіны сябра, што без яго я не здолею і лётаць, і быць свабодным. Што без яго я таксама знікну!
Я ўпаў разам са сваім адзіным сябрам на падлогу. Ён спакойна ўзняўся, але нешта змянілася ў ім. Яго вочы больш не жадалі глядзець на сцену.
-Прабач, я не падтрымаў цябе... Я таксама самаўлюбёны.. - ціха сказаў я.
-Гэта добра... Гэта вельмі добра, што ты самаўлюбёны! - гэта быў голас чалавека, жадаючага круціць кола свету, а не паміраць.
Трохі аддыхаўшыся, ён ізноў, нібыта нічога не адбылося, пачаў займацца сваімі справамі. Я жа, пераканаўшыся, што мяне ўжо не заўважаюць, пайшоў дадому...


Настроение сейчас - безысходность
В колонках играет - A-ha "Locust"

"Locust"

Don't be afraid
It's a harmless moon
All we can do
Is to assume

Our lives must change
A change is due
I hear you say
What are we gonna do

I don't know - make it
I don't know - shake it
I don't know - break it down
What are we wanna do
I don't know - make it
I don't know - shake it
I don't know - break it down

O' weeping night
O' grieving sky
O' rabbit wind
You just flew by

Grant me this
Some small reward
Don't announce
The time of the final call

My dream was this:
Across the sky
A slate-grey cloud
That filled the eye
...a slate-grey cloud...
Comes through the dust –
Locust

Dont' be afraid
It's a harmless moon…

вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Ўсё так, як трэба | paul_ik - Дзённік Лася | Лента друзей paul_ik / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»