вершык) сення на рэлігіязнаўстве)
26-10-2007 20:48
к комментариям - к полной версии
- понравилось!
Туман скрозь агні гарадоў,
Агні скрозь аблокі туману-
Туман ад машын і агнёў,
Машыны ў туманавым змане.
З фундаменту скочыш на дах
Ці з даху зірнеш на фундамент -
Убачыш туман ў гарадах
Альбо гарады ў тумане.
Дарогі,агні, гарады.
І мы - мураўі або богі?
Мільёны - па кроплю вады,
Адзінкі - па цэлыя моры.
Фундамент без даху - не гмах,
Падсветка - агні без туману;
Стаха без фундаменты - крах,
Туман без агнёў дымка зману.
Заб'ецца ў вушах пульс машын...
Цудоўна абняць панараму!
І з даху, што ў доме тваім,
Угледзець агеньчык туману.
вверх^
к полной версии
понравилось!
в evernote