• Авторизация


Ранак (прысвячаецца Сане Козіку) 23-09-2007 17:46 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Гарбата, ранак, сонца рэзка ў вочы
І цішыня чыіхсьці мерных сноў.
Я не спала гэтай ужо не летняй ноччу,
Я не спала. Маўчы. Не трэба слоў.

Так, ты мая святая супрацьлегласць
І, мабыць, іншы бок майго жа медалю.
Былым ідэям не храні былую вернасць,
Сказаць не бойся:"Я вас не люблю".

Папера, попел, пах затухлых цыгарэтаў...
І сонца. Сонца свеціць усё адно.
Слізгае з даху, з вышыні - да чалавека
І зазірае ў маё соннае акно.

Мы розныя. Па-рознаму, як дзеці,
Мы бачым свет аднолькавым святлом.
Не спі, паслухай... Чуеш, гэта вецер
Гуляе з тваім неспакойным сном.

"Гарбаты хочаш?" - "Калі ласка, каву..."
І кропля з крану - холадна, аб дно.
Твой твар як візантыйская выява
Святога. І зноў сонца ў акно.
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote
Комментарии (1):
Korrica 23-09-2007-17:49 удалить
прыгожа!!!
я так сама пачала пісаць верш прысвечаны хлопцу, даўно пачала..а скончыць не атрымліваецца!
хаця ёсьць адно, прысчанае Лешу))


Комментарии (1): вверх^

Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Ранак (прысвячаецца Сане Козіку) | rossonera - Недасканаласць Дасканалага | Лента друзей rossonera / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»