вершык.. сення на пары па правах чалавека..
21-09-2007 22:52
к комментариям - к полной версии
- понравилось!
Тады я за сабой цябе пазвала
Туды, дзе горкі нават мармелад.
У далячынь, якой ужо не стала,
У свет, які адкінулі назад.
Там, за люстэркам, дзе перавярнуцца
і стануць вобразам - маім, тваім, нічыім -
Усе дробязі, што мы завем пачуццем,
Усё не нашае, што мы завем сваім.
Усё, з чаго мы робім меладрамы,
Усё, за што клянемся адплаціць -
Усё зліецца ў начныя панарамы
Ў імкненні хаця б нешта палюбіць.
І ты, і я... Дзе моц у гэтых словах?
Мізэрныя, маленькія яны...
Гучаць няпэўна ў жывым патоку мовы -
Гучаць няпэўна, як гучым часамі мы.
вверх^
к полной версии
понравилось!
в evernote