давно не было стихов...
04-07-2007 13:38
к комментариям - к полной версии
- понравилось!
Не маўчы, не маўчы - гавары,
Альбо змерзнем улетку абое...
Я сціснула вусны да кропляў крыві,
І салёны, як кроў, смак свабоды.
Неба падае неяк шалёна,
ты ўсё так жа зацята маўчыш.
Ен мне здаўся даждліва-салёным,
Маляваны ў небе Парыж.
Плача шэрасцю стары бульвар,
няхай дождж - ў ім слёзаў не бачна;
і салёны ад слёз тратуар
па свабодзе шалёнай заплача.
І дамы разальюцца ў вадзе,
Сваёй пенай змінаючы ціш,
Не шукай, бо не знойдзеш нідзе -
я збягу ў свой маленькі Парыж.
Дзесьці клоуны плачуць, сціраючы грым;
І салёным здаецца іх смех.
Што ж мы так безуважна, зацята маўчым?
гэты дождж ператворыцца ў снег...
вверх^
к полной версии
понравилось!
в evernote