• Авторизация


і яшчэ адзін вершык... 18-05-2007 15:59 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Не дражніце

Нашы маленькія сэрцы
Забіліся ў першы раз..
Нарадзіліся, каб не памерці
у гэты шалёны час.
Перакрэсліўшы нараджэннем
Чырвань савецкіх сцягоў,
Мы нясем у сваім пакаленні
Крыўду бацькоў і дзядоў,
І цяжар постсавецкай краіны,
І вятры першых вольных гадоў -
НАм дазволілі быць чужымі
на руках уласных бацькоў.
Мы прывыклі да помнікаў Леніну
і да "Поднятой целіны".
Каштоўнасці вычварна зменены
Без вашай і нашай віны.
Нарадзіліся ў блытаніне
З дзікай свабодай у душы.
Мы не верым сваёй краіне,
Што прадалі на кірмашы.
Не дражніце нас перабудовай
І забытым чырвоным светам -
нас, народжаных з крыкам новым
На парадзе суверэнітаў.
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник і яшчэ адзін вершык... | rossonera - Недасканаласць Дасканалага | Лента друзей rossonera / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»