без назвы
18-05-2007 15:48
к комментариям - к полной версии
- понравилось!
Не умею пісаць паэмы
пра каханне, праўду і смерць.
Мы жывем - і для кожнага змены
Мабыць, шчасце, што дадзена мець.
Я баюся, баюся памерці;
не хачу паміраць маладой...
І таму не пішу я аб смерці
і не веру у вечны спакой.
Ці кахала калі-небудзь - можа,
А можа здавалася мне,
Быццам у свеце ўсё так прыгожа...
Адкажу: і кахала, і не.
Як мне праўду пазнаць? як ей імя,
Калі ў кожнага праўда свая.
Гэта воля - пакуль маладыя,
і няволя - на захадзе дня.
Я не стану пісаць паэмы
пра каханне, пра праўду і смерць.
Напішу пра вялікія змены
Як пра шчасце, што дадзена мець.
вверх^
к полной версии
понравилось!
в evernote