• Авторизация


Ч Ш 27-04-2007 16:18 к комментариям - к полной версии - понравилось!


ЧШ, або Чарнобыльскі шлях. Яны абяцалі, што акцыя будзе санкцыяваная. так і было да некаторага часу. Арганізацыю акцыі зусім зблыталі, таму лідэры нешта так і не вяступілі... Не ведаю чаго, даведвалася з розных аўтарытэтных крыніц: ніхто дакладна сказаць не можа
Алным словам, замест ЯК пачаткам прызначылася Акадэмка, адкуль мы і рушылі гэтым самым шляхам .... на Бангалор!!!! замест ЯК-бібліятэка маршрут зрабіўся АН-Бангалор... яны вырашылі, што калі не могуць заткнуць апазіцыю, то занчыць яе трэба проста зачыніць у гэтай прасторы паміж АН і Бангалор... разумная ідэя.. НАзіранне: сцягоў ЕС было больш, чым беоарускіх.. цікавая рэч.. Канешне, як і любы мітынг, ЧШ - гэта парад андэграўдных субкультур а гэта ужо тое, што апрача палітпаглядаў заклікае мяне на гэтыя мерапрыемствы...
пасля доўгага і каляровага праходу з АН на Бангалор, мы ўсё ж такі сталі каля "Крыжа" (хто не ведае, царквушка каля Бангалор) пастаялі там, пагаманілі аб нашых магчымасцях, паразважалі аб высокім... так і не дачакаўцыся выступлення лідэраў, прапанавалі ісці назад на АН.. гэта ужо было несанкцыянаванае мерапрыемства. тут аднекуль узяліся цэлыя корпусы міліцыя, славуты АМАП... да рыгі з горам напалову дайшлі, на працягу гэтага праходу менты штурхалі і шпулялі проста з касагору у парку Сяброўства Народаў (іранічна, га?) каля рыгі гэта пераўтварылася ужо у такую іспанскую гульню (чорт, выскачыла слова з галавы!): у вузенькую вулку выпускаюць быка, натоўп бяжыць ад яго... вось на гэта і было падобна. Дзякуй богу, мне пашчасціла назіраць ўсё гэта збоку (дзякуй богу, лічу, што сваё ўжо адбегала... і відавочна сказваецца мая амаль шторазовая прысутнасць на такіх мерапрыесмтвах, нутром пачуваю, што трэба выходзіць..)
ну вось амаль і ўсё. Чэсна, лідэры падвялі.. бо народ сабраўся - розных пакаленняў, не толькі падлеткі, але няма, няма каму павесці іх з сабой.. вось так, так што чакаем да 2011! Жыве Беларусь!
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Ч Ш | rossonera - Недасканаласць Дасканалага | Лента друзей rossonera / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»