[608x680]
Шыпшынавы цвет
у яе руках кветка шыпшыны,
у яго руках пісталет.
яна любіць сваю краіну,
а ён-цэлы свет.
Дотык рук яе далікатных -
і струменьчыкам з пальцаў кроў...
ён таксама хоча дахаты,
ён таксама хоча дамоў.
На імгненне застыне у паветры
і ўпадзе на шыпшынавы цвет...
перад ім у пустых кіламетрах
прасціраецца цэлы сусвет.
Неба змые з ружовых пялёсткаў
рубінавы аксаміт...
ён ведаў, што будзе няпроста -
Чалавек, але не барацьбіт.
Пах збярэцца ў духмяныя кветкі,
Яна рве, апантаная, рве...
Ён страляе, вар'ят, у паверта:
Куля воблакі не бярэ.
Не страляць па жывых... Але раптам
штосьці мёртвае здасца жывым.
ён таксама хацеў дахаты,
быць шчаслівым, быць маладым.
Якім будзе ён заўтра, не знаем:
ці крывавым, ці воблачным, свет.
ёй сняцца пясчаныя далі,
а яму - шыпшынавы цвет.