Без заголовка
28-03-2007 13:34
к комментариям - к полной версии
- понравилось!
Святло
Не паліце, не паліце ліхтар –
Вам не трэба яго святло.
Не схаваецеся ад хмар,
Што з поўначы прынясло.
Мерна дыхае ветрам вясна,
І грукоча па рэльсах трамвай,
Так высока плыве Луна,
Адпачні, адпачні, родны край.
Кінь старое, забудзься на ўсё
І засні на цяплеючым ранні.
Заўтра зноўку жыццём распачнём,
Адпачні ад турбот, хваляванняў.
Не прыйшоў гэты час, не прыйшоў,
І вясна расквітнее паволі.
Мы забудземся: лета ўзноў
У берагах каляровага мора.
Пабяжым, закружым, паляцім,
Расфарбуем і кінем на вецер.
І вясна разнясе, быццам дым,
Як зусім непатрэбнае смецце.
Не ругайце за гэта сябе,
Не ругайце за гэта нікога –
У чароўнай такой варажбе
Не заўсёды ўспомніш пра Бога.
Ў ўсё ж не паліце ліхтар,
Не марнуйце святло і старанне.
Караблямі разгубленых хмар
Заўтра нас сустракае світанне.
Але мы іх збяром і складзем,
Як мазайку ў далёкім дзяцінстве...
Да на гэта яшчэ колькі дзён –
Колькі дзён да чаканага выйсця.
вверх^
к полной версии
понравилось!
в evernote