мой оппозиционный романс..
20-03-2007 12:06
к комментариям - к полной версии
- понравилось!
За свабоду
Над плошчай плавалі высокія сцягі
І надавалі смеласці народу,
Як мора, дзе ледзь відны берагі...
Мы ўсе – адно, мы – за свабоду.
У вачах гарэла радасць у яго,
Паветра пахла верасневым мёдам.
У яго руках – мае, і ад таго
Абое шчаслівы, абое за свабоду.
Я сумнявалася, не верыла: нашто?
Мо, будуць у жыцці яшчэ прыгоды...
“За што ты пакахаў мяне, за што?”
І ў адказ:” Канешне ж, за свабоду!”
Ён абдымаў мяне і моцна цалаваў...
Зыходзіў час майго шаснаццатага году,
Калі ён неяк счырванеўшы запытаў:
“Ну што, мо, паспрабуем за свабоду?”
Я сумавала і сачыла з-за акна,
Як восень расфарбоўвае прыроду,
І мне здалося, што я зноў зусім адна –
Адна на цэлым свеце за свабоду.
Ён моўчкі падышоў і побач стаў,
І я маўчала, ураз прыняўшы гэтую згоду.
Магчыма, ён аб нечым шкадаваў
І спадзяваўся на вялікую свабоду.
Калі развітваўся са мной у апошні раз,
Калі мільгалі пад нагамі сходы,
Я пракляла яе і гэты час,
І ён пракляў вялікую свабоду.
І трэба зноў вяртацца пад сцягі,
Што не прабачаць абыякавасць народу,
У мора, дзе ледзь відны берагі,
У мора, дзе мы побач за свабоду.
вверх^
к полной версии
понравилось!
в evernote