это уже стало доброй традицией... стишокс, господа-кролики))
15-03-2007 20:09
к комментариям - к полной версии
- понравилось!
Кава
Чорная ці з малаком, сагравае вечарам.
За фарбованым акном пахне снежанем.
Пагадаем, мо, на ёй, як на картах:
Што сустрэнеца жыццём і чаго мы варты.
Што мы здольныя стварыць,
Што кіруе думкамі,
Ці мы здольныя змяніць шлях і накірунак.
Пакідалі не свой след, не сваю гісторыю,
Заклікалі бачыць свет ужо па-новаму.
Як жа бачым мы сябе: думкамі ці справамі?
Стыне кубак на стале з араматнай каваю.
Ад яе цудоўны пах – на душы цяплее,
Задуменне у вачах, за акном цямнее.
Хоча тады сказаць аб яшчэ несказаным,
Хочацца тады пісаць аб яшчэ незвязаным.
Як пісаць, як разумець, каб цябе чыталі?
Нам пакуль яшчэ хацець не забаранялі.
Кава стыне на стале, думкі – на паперы.
У іх, як у сапраўдным сне, не хапае веры.
Кава можа саграваць, прыгадаць, дазнацца,
Можна думкі у ёй схаваць, але не схавацца.
вверх^
к полной версии
понравилось!
в evernote