poesia (sonetto)
11-03-2007 20:40
к комментариям - к полной версии
- понравилось!
Без назвы
Пастой, застанься! Я цябе прашу!
Спыні хаду хоць на хвіліну, на імгненне,
Ды што там час, ды што там пакаленне –
Спыніся, стой, пакуль яшчэ пішу.
Не паляць заклікі гарачыя душу,
Ці ведаеш, куды твае імкненне?
Я не пра час і не пра пакаленне,
Пастой, спыніся, я цябе прашу.
Смутнее неба. Колькі кропель першых,
Вясновых кропель першага дажджу.
Мы ўсё калісьці скончым свае вершы,
І я калісьці гэты дапішу.
вверх^
к полной версии
понравилось!
в evernote