як звычайна, вершык))
01-03-2007 15:52
к комментариям - к полной версии
- понравилось!
Каталіцкія Каляды (санет)
Дзе салодка-горкае паветра
Пахне пернікам і спелым цынамонам,
Ганарацца каменным палонам
І духмяным прысмакам у ветры.
Сонца млявае ўпадзе ў дахаў нетры,
Абвянчаўшы купалы каронай,
Тэатральна-казачнай заслонай
Упадзе зіма над гарадскім мальбертам -
Праз мастоў чаруючыя аркі,
І праз воды колеру фіялкі,
І праз вуліцы, што выльюцца ў храмы,
Дзе на сходах ужо сучаныя балады,
Гарадскія, ужо абноўленыя драмы
І старыя каталіцкія Каляды.
вверх^
к полной версии
понравилось!
в evernote