• Авторизация


вершык... 26-02-2007 18:14 к комментариям - к полной версии - понравилось!


У вачах
У вачах, як мора, цёмна-сініх,
У вачах, празрыстых,быццам іней,
У вачах, як лекавыя травы,
У вачах, як зерне чорнай кавы,
У вачах, як ізумрудны камень,
У вачах, дзе тлее горкі пламень,
У вачах, спякотна-шакаладных,
У вачах, люстрана-несапраўдных,
У вачах, халодных і далёкіх,
У вачах, лагодных і глыбокіх,
У вачах, бліскучых і агністых,
У вачах, як у анёла чыстых,
У вачах, пацягнутых самотай,
У вачах, што стомлены турботай,
У вачах, вялікіх і нясмелых,
У вачах, духмяна-карамельных,
у вачах, што колеру фіялкі,
У вачах, раз'юшаных і палкіх,
У вачах, арэхава-вясновых,
У вачах - калі не трэба словы,
У вачах - калі не можаш рушыць...
У вачах люстэркі нашых душаў.
[500x375]
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote
Комментарии (4):
Korrica 26-02-2007-23:34 удалить
гэта проста бляскуча... у меня сапраўды няма словаў, як мне падабаецца!!!! я зайздросцю твоему таленту ўсё болей і болей!!!
dinusik55555 27-02-2007-22:32 удалить
Натик... ты молодца!! уже сбилась со счёта сколько раз это сказала..лан не буду повторяться скажу вот что
to je baječně, to je krasná basen´!!!
rossonera 01-03-2007-15:26 удалить
Korrica, Дзякуй!!!! рада радаваць вас навымі вершыкамі)))
rossonera 01-03-2007-15:27 удалить
dinusik55555, Dzenkuje bardzo!! уже не помню как это по-чешски((


Комментарии (4): вверх^

Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник вершык... | rossonera - Недасканаласць Дасканалага | Лента друзей rossonera / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»