В колонках играет - Арія - ігра с огнемСтарае, як свет.
Як свет, старая, птушка настальгія,
як дождж увосень - твае сумнае "Бывай",
але дарогі ёсць далекія, другія,
якімі рэзаны і сходжаны наш край.
Як лета і нянавісць, дыхаюць любоўю,
як сны бяссонніцы - трывога і адчай,
Як вецер увясну, распачынаю знову -
распачынаю з твайго злобнага "Бывай".
Як лісце улетку, свежасць і свабода,
якую мне калісьці абяцаў,
калі шаптала песні чуткая прырода,
якую мне тады падараваў.
Старыя, як і свет, і крыўда, і надзея,
І твае словы - старыя, як свет..
Калі ў сэрцах рапоам халадзее,
І ты маўчыш, калі кажу табе "Прывет".
І што цяпер у ім, у бяздонні тваіх думак?
і у вачах - то сінь, то фіялет..
І, мабыць, я ужо аб тым шкадую -
Аб тым, што, кажуць, старае, як свет.