[400x533]
Санет
На старых, запыленных старонках
Збег слоỳ, меркаванняỳ, часоỳ.
Усё нараджаецца зноỳ
На старых i вядомых абломках,
Мiж храмаỳ, стральчатых i гонкiх,
Мiж шэрых, самотных дажджоỳ,
Мудра-ỳмела сплеценых слоỳ.
На бясконцых кнiжных старонках
Блукаеш у марах i думках
Па вузенькiх каменных вулках,
Над плошчай уздымаюцца словы,
I птушкi крычаць над вадой…
У палоне вобразнай мовы
Горад гуляе з табой.