Да святы Юрай, дзе ж ты бываў.
Хрыстос васкрэс, сын Божы.
Я па полю хадзіў, людзям жыта радзіў.
Хрыстос васкрэс, сын Божы.
Я па садах хадзіў, людзям пчолак пладзіў.
Хрыстос васкрэс, сын Божы.
Я па хатах хадзіў, людзям здароўе насіў.
Хрыстос васкрэс, сын Божы.