• Авторизация


«Фабрыка ядомых трупау» 17-03-2007 23:11 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Выпіска з тлумачальнага слоуніка:
ЛЫЖКА - рэч хатняга ужытку, выкарыстоуваецца у мэтах прыёму ежы (укачаных у муку трупау, булёнчыкау, іншародных вырабау з "смаляніны", "свежаніны", крывянай каубасы,шкварак).
ПАЛОНІК - вялікая, дарослая лыжка.

Наступнае паведамленне тлумачыць жыццё "лыжак" і "палонікау" у сучаснасці. Тлумачэнне слоу з`яуляецца часткай гэтага паведамлення і раскрывае чалавечую сутнасць.

Маё жыццё не было падобна на казку, але я каштавала восем капеек і тры рублі.Кожны мой дзень або ноч праходзіу у шуфлядзі, у ракавіне пад пругкай гарачай вадой сярод талерак па семнаццаць рублёу і відэльцау, бясконца доугіх і худых, або на стале, дзе усё навокал ела, цмякала, пырскала тлустым жырам і гаварыла, перла словы пад столь...
Я бачыла іх толькі праз фортку, гадзіну за гадзінай наглядала як яны бегаюць па двары разам са шчаслівымі дзецьмі, што рагаталі, качаліся і цалавалі іх...маімі яны былі толькі як манекены і у снах.
Жыццё было на стыку дабра і зла, чужога шчасця і маёй ціхай помсты. Тады было маё дзяцінства.
Пасля змяніліся грошы але і сёння я каштую капейкі, і жыццё не стала важкім. Яны вакол мяне, мае мары на блюдцы, дзе нерухома дрыжаць у прошлым жаху iх нарэзаныя целы, сярод іх жорсткасць і ніякага спачування, а я маучу. Усё маучу!
Шэрыя масы цякуць сярод сценак неба, я бачу іх калготы, штаны, парасоны праз прарэз у падвале. Холад раздзiрае шэры свiтэр- яго вязанае сумленне скуголя уцiскаецца у цемру. Сцелiсты па паверхнi скавыш рассыпаецца пасохлай лупiнай бездакорнага жалю…У мяне ёсць рукі, але я не чалавек, я - ЛЫЖКА.

Я вельмі шмат думаю, мала гавару. З цягам часу мая галава пачала павялічвацца, яна рабіла гэта хутка. І зараз я хачу зрабіць паведамленне: я стала ПАЛОНІКАМ!
Не спрабую жыць па-іншаму. Існую, як і раней у тых самых месцах, але сення мне цяжэй...Я хвалююсь за іх яшчэ больш - бяздзейна. Дзеці выраслі, перасталі смяяцца. Яны пагублялі або не пагублялі спачуванне, але усе яны сталі такімі ж як і я лыжкамі. Не ведаю колькі засталося людзей, але бачу як салодка пазяхаюць таустыя лыжкавы пузы.
Ля палудня праз акно рухнула неба звыклага колеру шэрай кафлi, пераплеценае, як трысняговы кош, веццем дрэу. З гэтай плiты вецер збiу нейкi дзiуны тайговы пыл.Халоднае сонца, па-усходняму касавокае, аблiзвае бязлiчча суседнiх дамоу. Тое самае сонца, што я бачыла гады таму.
Мабыць заутра я змагу стаць чалавекам, а можа наадварот…
Не ведаю што заутра будзе з намі, лыжкамі...
[525x700]
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник «Фабрыка ядомых трупау» | 0_EVA_0 - Дневник 0_EVA_0 | Лента друзей 0_EVA_0 / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»