Или же просто моя очередная картина:)
У кого какие возникают ассоциации или варианты названий?
Ападаюць зжоўклыя лісты,
Зіхацяць то золатам, то меддзю,
I няўмольна восеньская стынь
У душу нявідным ценем лезе.
Завіхрыцца восеньскі настой
Па дарогах мутнай хмарай пылу.
I туманы шчыльна, як сувой,
Заснуюць прастор да небасхілу.
Не кране мяне прыроды тон,
Не ўладар ён сёння нада мною:
Думы і настрой мой у палон
Беззваротна ўзятыя вясною.
Барвы, строгасць красак, прыгажосць -
Мастаку няўладнае суквецце.
Ды жыццё ўсяго тут толькі госць,
Міг, як чалавек на белым свеце.